Дарагія сябры! Шчыра віншуем вас з Калядамі ды Новым годам! Дзякуй, што былі разам з намі і спадзяемся на працяг супрацы!
Для Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых 2023 год быў асаблівым. Мы зарэгістраваліся, распачалі адразу некалькі важных для нас мерапрыемстваў і праграм.
Гэта і Школа медыякампетэнцый, якая сабрала беларускіх грамадскіх актывістаў з розных гарадоў Польшчы, Літвы, Грузіі, Даніі.
Гэта нашая вялікая адукацыйная праграма дла журналістаў-пачаткоўцаў IFAE.MediaLab, удзел у якой ужо ўзяло каля 100 чалавек.
На нашым сайце з’явілася бібліятэка карысных матэрыялаў для адукатараў, спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю, журналістаў.
У хуткім часе разам з партнёрамі з Італіі, Польшчы ды яшчэ некалькіх краін мы распачнем новую праграму па лічбавай кампетэнтнасці для сталых людзей.
Дзякуй вялікі, што былі разам з намі, падтрымлівалі нас!
Заставаймася разам і ў 2024 годзе!